Torna agli eventi
Персанальная выстава Вячаслава Паўлаўца «Святло гаючай вады»
Questo evento ha già avuto luogo.
Mostra 10 Settembre 2026 16:00 Polotsk

Персанальная выстава Вячаслава Паўлаўца «Святло гаючай вады»

Персанальная выстава Вячаслава Паўлаўца «Святло гаючай вады»

Персанальная выстава Вячаслава Паўлаўца «Святло гаючай вады» адкрываецца ў Мастацкай галерэі Полацка 10 верасня 2026 года. Экспазіцыю складаюць больш за 30 акварэльных работ аўтара розных гадоў. Вячаслаў Паўлавец — адзін з выбітных акварэлістаў Беларусі, творы якога можна прылічыць да класікі беларускага мастацтва. За многія гады, што мастак займаўся акварэллю, ён выпрацаваў індывідуальную манеру пісьма, тым самым стварыўшы ўласны вобраз беларускага краявіду. Яго кампазіцыі заўсёды пазнавальныя, у іх ён імкнецца да абагульнення, грунтуючыся на галоўным — лаканічнасці і сімвалізме. Акварэлі мастака — праекцыя яго эмоцый на ліст паперы, у іх раскрываецца амаль медытатыўны стан. Надзеленыя незвычайнай лірычнасцю, лаканічныя, поўныя паветра пейзажы майстра перадаюць адчуванне спакою, стан заміранасці. Нетаропкая размова з прыродай, па словах мастака, — канцэптуальны стрыжань яго твораў. Паэтычная назва выставы, задуманая аўтарам, перадае трапяткое і філасофскае стаўленне мастака да галоўнай крыніцы яго натхнення — беларускай прыроды. Запрашаем наведвальнікаў на адкрыццё выставы Вячаслава Паўлаўца 10 верасня 2026 года ў 16:00. ​​​​Майстар-клас па акварэлі ад мастака адбудзецца ў 17:00.
Quando
Giovedì, 10 Settembre 2026
16:00
Dove Mappa
Art Gallery
Polotsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
Fonte: museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only