イベントに戻る
NewМаляванкаArt: Уладзімір Ламейка. Аўтарскія творы, натхнёныя творчасцю Алены Кіш
NewМаляванкаArt: Уладзімір Ламейка. Аўтарскія творы, натхнёныя творчасцю Алены Кіш
Праект „NewМаляванкаArt“
задуманы як серыя выстаў, дзе сучасныя мастакі прапануюць уласнае прачытанне вобразаў беларускіх маляванак. Раней у межах праекта ўжо была, напрыклад, прадстаўленая серыя керамічных талерак Вольгі Жарнасек, дзе матывы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча, Ніны Бохан і Паўла Марціновіча былі перанесеныя на чорную паліваную гліну.
Прадстаўленая цяпер выстава звяртаецца да творчасці
скульптара Уладзіміра Ламейкі
і яго прысвячэння
Алене Кіш
. Ламейка нарадзіўся ў 1966 годзе ў Салігорску, скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, працуе ў галіне манументальнай, станковай і паркавай скульптуры.
Яго сувязь з Кіш не выпадковая: яшчэ ў 1996 годзе, да стагоддзя з дня нараджэння мастачкі, кранальны твор Уладзіміра Ламейкі — скульптурная кампазіцыя „Дзяўчына ў чоўне“ — быў усталявана на магіле Кіш у Грозаве Капыльскага раёна і стаў адным з самых пазнавальных помнікаў мастачцы.
Яшчэ раней Уладзімір стварыў скульптуру, таксама прысвечаную Кіш: дзяўчына на льве, які з аднаго боку ўсміхаецца, а з другога — сумуе, нібы адбіваючы дваістае інтанаванне твораў Кіш, дзе „зямное і міфалагічнае пераплятаюцца“. Дзяўчына на льве — частка вялікага праекта-прысвячэння, які тады яшчэ юнак абраў тэмай свайго дыпломнага праекту на заканчэнне акадэміі мастацтваў (1994).
Часткова работы з таго самага дыпломнага праекту Уладзіміра дэманструюцца ў пастаяннай экспазіцыі нашага музея. Другую частку праекта можна пабачыць сёння тут.
Невялікая экспазіцыя работ Уладзіміра Ламейкі — гэта
выстава-сатэліт
, якая пераклікаецца з пастаяннай экспазіцыяй
„Дзіўны свет Алены Кіш“
. Кіш вядомая фантастычнымі кампазіцыямі на чорным палатне — райскія сады, лагодныя драпежнікі, дзяўчыны на вадзе, — у якіх за беднасцю і самотай рэчаіснасці паўстае „нятутэйшая ідылія“. Скульптурная мова Ламейкі ўспадкоўвае гэтую ўнутраную напругу: і форма, і „змест“ ягоных твораў трымае ў сабе змаганне памяці і забыцця, а дэкаратыўнасць колеру хавае трагічны лёс.