イベントに戻る
Запрашаем на майстар-клас!
Запрашаем на майстар-клас!
14 лістапада а 13-й гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас па вырабе традыцыйнай беларускай абярэгавай лялькі
—
«Траўніцы».
Спрадвеку лялькі-абярэгі былі важнай часткай паўсядзённага жыцця нашых продкаў. Кожная з лялек «адказвала» за пэўную жыццёвую сітуацыю.
Асаблівасцю лялькі «Траўніцы» было тое, што ў яе змяшчалі духмяныя лекавыя травы: піжму, палын, дзядоўнік, святаяннік. Нашыя продкі лічылі, што разам з водарам траў у дом могуць прыйсці духі-здраўніцы. Гатовую «Траўніцу» можна паставіць ва ўзгалоўі ложка, можна знайсці ёй месца ў дзіцячым пакоі або на кухні – яна будзе ахоўваць сон і здароўе вашых родных. А калі такую ляльку злёгку памяць у руках, то паветра напоўніцца непаўторным водарам летніх палёў і лугоў.
Колькасць месцаў абмежаваная! Папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.
Чакаем вас у Музеі ткацтва!