イベントに戻る
Перадсвяточная імпрэза “Каляды блізка”
このイベントはすでに終了しました。
ガイドツアー 12 11月 2026 19:00

Перадсвяточная імпрэза “Каляды блізка”

Перадсвяточная імпрэза “Каляды блізка”

На календары яшчэ лістапад, а мы ўжо пачынаем рыхтавацца да Калядаў – аднаго з самых чаканых зімовых святаў! Запрашаем 12 лістапада а 19-й гадзіне наблізіць калядную пару разам: пазнаёміцца з традыцыямі святкавання, даведацца больш пра калядную абраднасць, развучыць песні і нават вызначыцца, якую ролю хацелася б выканаць у гурце калядоўшчыкаў. Атрымаем веды і ўменні, якія дапамогуць сёлета не проста чакаць Калядаў, а сустрэць іх па-беларуску – з песнямі, добрымі пажаданнямі і віншаваннямі для родных і блізкіх. Вас чакаюць: аўтарская экскурсія Кацярыны Аракчэевай па выставе «ЭТНАСУСВЕТ»; расповед пра калядныя традыцыі і абраднасць; калядныя спевы: развучым і разам заспяваем калядкі і шчадроўкі; гарбата і цёплая атмасфера вячорак. Прысмакі да гарбаты можна захапіць з сабой! Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 і па спасылцы (з'явіцца пасля мадэрацыі). Кошт квіткоў: 15 р . Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
日時
木曜日, 12 11月 2026
19:00
場所 地図
State Museum of Belarusian Literature History
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only