イベントに戻る
Выстава "Творчасць, якая кранае сэрца...".
このイベントはすでに終了しました。
ワークショップ/マスタークラス 27 10月 2026 10:15 Braslav

Выстава "Творчасць, якая кранае сэрца...".

Выстава "Творчасць, якая кранае сэрца...".

7 лістапада спаўняецца 100 год з дня нараджэння таленавітага майстра саломапляцення - Міхаіла Баляслававіча Чэркаса. З гэтай нагоды ў музеі традыцыйнай культуры г. Браслава працуе выстава, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Міхаіла Баляслававіча. Майстар нарадзіўся на Браслаўшчыне і амаль усё жыццё пражыў у вёсцы Слабодка. М. Чэркас - дыпламант шматлікіх конкурсаў і фестываляў народнай творчасці. Ён умела спалучаў традыцыйную тэхніку саломапляцення і аўтарскі погляд на тэхналогію вырабу саламянай скульптуры. На выставе можна ўбачыць знакамітыя творы майстра: макет Слабодкаўскага касцёла, кампазіцыі з беларускіх  казак, макет царквы, калодзеж, зубра і шмат іншых вырабаў з фондаў музейнага аб'яднання. Прадстаўлены фотаздымкі, зборнікі вершаў і ўспамінаў Міхаіла Баляслававіча. Чакаем вас у выставачнай зале музея традыцыйнай культуры.
日時
火曜日, 27 10月 2026
10:15
場所 地図
Braslaw District Museum Association
Braslav
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only