イベントに戻る
Прэзентацыя кнігі «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура»
Прэзентацыя кнігі «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура»
Шаноўныя палачане і госці горада!
19 лістапада а 15-й гадзіне
ў канферэнц-зале НПГКМЗ (
вул. Ніжне-Пакроўская, 22
) адбудзецца прэзентацыя новага навуковага выдання «Стараверы Беларускага Паазер’я: гісторыя і культура». У мерапрыемстве ўдзельнічае адзін з аўтараў, кандыдат гiстарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і сацыягуманітарных навук Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай
Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык
.
Калектыўная манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц. Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.
Уваход вольны. Тэл. для даведак: +375 214 46 57 25.