イベントに戻る
Прэзентацыя кнігі Сяргея Махнача «Арт-тэрапія»
このイベントはすでに終了しました。
講演/トーク 18 11月 2026 18:00

Прэзентацыя кнігі Сяргея Махнача «Арт-тэрапія»

Прэзентацыя кнігі Сяргея Махнача «Арт-тэрапія»

18 лістапада а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску адбудзецца прэзентацыя кнігі Сяргея Махнача «Арт-тэрапія». Аўтар кнігі, які сумяшчае працу ў якасці юрыста і мэнэджэра з творчай дзейнасцю (Сяргей піша карціны, праводзіць выставы, выдаў шэраг кніг), сцвярджае, што самастойнае маляванне ў вольны час з'яўляецца адным з лепшых спосабаў справіцца са стрэсамі будняў і паступова змяняць сваё жыццё да лепшага. Гэтай тэме і прысвечана новая кніга Сяргея, асноўны кантэнт якой складаюць аўтарскія малюнкі, пераважна каляровымі алоўкамі: краявіды, партрэты, абстракцыі. У ходзе прэзентацыі аўтар кнігі падзеліцца натхняльным расповедам пра сваю «арт-тэрапію» - пра тое, як маляванне і пісьменніцтва ўжо ў сталым узросце занялі важнае месца ў яго жыцці, а таксама пакажа той свет, які ён стварае на старонках новай кнігі: свет прыроды, людзей і жывёл, літаратурных герояў. Аповяд Сяргея дапоўняць унікальныя артэфакты, якія ён прадэманструе гасцям сустрэчы: яго творчыя дзённікі, скетчбукі, выбраныя малюнкі з якіх увайшлі ў новае выданне, а таксама шэраг насычаных колерам карцін аўтара, якія ўпрыгожаць гэты лістападаўскі вечар. Падчас сустрэчы з Сяргеем Махначом можна будзе набыць яго новую кнігу, і, пры жаданні, атрымаць аўтограф аўтара. 18 лістапада а 18:00 7 рублёў Акадэмічная, 5
日時
水曜日, 18 11月 2026
18:00
場所 地図
Yakub Kolas Literary Memorial Museum
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only