イベントに戻る
Куратарскія экскурсіі «Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных»
Куратарскія экскурсіі «Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных»
У Літаратурным працуе выстава
“Фіялкі зімою: жаночыя постаці пакалення асвечаных”.
Экспазіцыя прысвечана літаратуры апошняй трэці ХVIII-першай паловы ХІХ стст., прадстаўленай праз творчасць жанчын-літаратарак эпохі Асветніцтва.
Жанчыны-пісьменніцы або грамадскія дзяячкі ў гэты перыяд успрымаліся даволі неадназначна, асабліва, калі яны не вылучаліся арыстакратычным паходжаннем. Іх вершы, паэмы і іншыя творы выходзілі ў перыядычным друку дзякуючы заступніцтву высокіх асобаў: як прыклад, паэма “Шчорсы”
Тэафілі Глінскай
.
Для творчасці была патрэбная сапраўдная мужнасць. Тут паказальны прыклад з
Тэкляй Урублеўскай
, якая марыла аб кар’еры прафесійнай літаратаркі, але зламала пяро пасля жорсткай крытытчнай рэцэнзіі, напісанай Лявонам Бароўскім. Былі выпадкі і адваротныя.
Габрыэля Пузына
шмат пісала і друкавала, а таксама трымала свой літаратурны салон. Але яна была арыстакраткай і мела шырокія сацыяльныя і сямейныя сувязі. Тое ж тычылалася і
Ганны Мастоўскай
, якая паходзіла з Радзівілаў.
Напэўна, найбольш вядомая сярод гераінь, прадстаўленых у экспазіцыі,
Ганна Цюндзявіцкая
. Яе кніга не была творам паэтычным ці празаічным. Гэта быў падручнік па хатняй гаспадарцы, рэч патрэбная і карысная. Таму кніга вытрымала 14 перавыданняў. Асобны тэматычны блок прысвечаны
Марыі Чарноўскай
– пачынальніцы беларускай фалькларыстыкі.
Запрашаем бліжэй пазнаёміцца з гераінямі выставы на куратарскіх экскурсіях
Валянціны Кароткінай
.
Экскурсіі адбудуцца 14 лістапада ў 15:00 і 22 лістапада ў 14:00.
Уваходны квіток: 10 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.