イベントに戻る
Куратарская экскурсія Міхала Бараноўскага па выставе  “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”
このイベントはすでに終了しました。
展覧会 17 11月 2026 19:00 Minsk

Куратарская экскурсія Міхала Бараноўскага па выставе “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”

Куратарская экскурсія Міхала Бараноўскага па выставе “Багдановіч і Смоліч – два погляды на Беларусь”

Сёлета 135 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Смоліча — беларускага навукоўцы, географа, эканаміста, картографа, аднаго са стваральнікаў Акадэміі навук Беларусі, аўтара першай “Геаграфіі Беларусі”. Асноўная частка экспазіцыі распавядае пра навуковую працу А. Смоліча. На выставе можна ўбачыць яго дакументы, карты, схемы, рукапісы і фотаматэрыялы. Другая частка выставы прысвечана сяброўству А. Смоліча і М. Багдановіча. Сустрэча двух гэтых маладых людзей, народжаных у адзін год, стала сімвалічнай: адзін бачыў Беларусь праз прызму слова і паэзіі, другі – праз лічбу, карту і навуковы аналіз. Матэрыялы выстаўкі стануць для вас мастом у мінулае і дапамогуць убачыць, як розныя спосабы пазнання свету — навука і паэзія, лічба і слова – доўгі час ішлі паралельна, але часам перасякаліся, каб разам стварыць поўны вобраз роднай зямлі. Уваходны квіток – 10 рублёў. Літаратурны музей Максіма Багдановіча Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а [email protected] +375 29 101 71 47
日時
火曜日, 17 11月 2026
19:00
場所 地図
Maksim Bogdanovich Literary Museum
Minsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only