イベントに戻る
Выстава жывапісу «Ад убачанага да асэнсаванага»
このイベントはすでに終了しました。
講演/トーク 20 11月 2026 16:00 Polotsk

Выстава жывапісу «Ад убачанага да асэнсаванага»

Выстава жывапісу «Ад убачанага да асэнсаванага»

«Ад убачанага да асэнсаванага» – гэта сумесная выстава Барыса Семілетава і яго сына Івана – дзвюх самастойных творчых постацей, чые працы ўступаюць у дыялог паміж сабой. Барыс Семілетаў працуе ў галіне станковага жывапісу і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Яго творы часта будуюцца на звыклых рэчах і штодзённых матывах, якія мастак пераасэнсоўвае праз колер, святло і кампазіцыю. Іван Семілетаў – сын Барыса Семілетава і Ларысы Мележ – дачкі класіка беларускай літаратуры Івана Мележа. Ён прадстаўляе ўласны пазнавальны стыль, у якім пастаянна ставіць сабе разнастайныя задачы ў жывапісе, выклікаючы зацікаўленасць гледача. Мова мастацкага прафесійнага наіву, з элементамі кубізму, сюррэалізму і абстракцыі выкарыстоўваецца мастаком як спосаб размовы на сур'ёзныя філасофскія тэмы. Запрашаем вас на ўрачыстае адкрыццё выставы Івана і Барыса Семілетавых 20 лістапада 2026 года ў 16:00 . Атрымаць асалоду ад сустрэчы з мастацтвам гледачы змогуць па 20 снежня 2026 года .
日時
金曜日, 20 11月 2026
16:00
場所 地図
Art Gallery
Polotsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only