イベントに戻る
МІСІЯ ЖАНЧЫНЫ: АД МАЦЯРЫНСТВА ДА СЛУЖЭННЯ СВЕТУ
このイベントはすでに終了しました。
展覧会 06 11月 2026 10:00 Zaslavl

МІСІЯ ЖАНЧЫНЫ: АД МАЦЯРЫНСТВА ДА СЛУЖЭННЯ СВЕТУ

МІСІЯ ЖАНЧЫНЫ: АД МАЦЯРЫНСТВА ДА СЛУЖЭННЯ СВЕТУ

МІСІЯ ЖАНЧЫНЫ: АД МАЦЯРЫНСТВА ДА СЛУЖЭННЯ СВЕТУ музей беларускай маляванкі Выстава “Місія жанчыны: ад мацярынства да служэння свету” — гэта візуальнае даследаванне шматграннай ролі жанчыны ў гістарычным працэсе і сучаснасці. Яна запрашае паглядзець на жанчыну не праз адну прызму, а праз мноства: маці, бабуля, прабабуля, прафесіянал, грамадская дзеячка, творца, захавальніца традыцый. Гісторыя Заслаўя — гэта ў значнай ступені гісторыя жанчын. Ад Рагнеды, чый лёс стаў пачаткам гарадской памяці, праз Ганну Заслаўскую, якая ўмацавала эканамічную і культурную аснову горада, да Крысціны Барбары Глябовіч, якая ператварыла Заслаўе ў цэнтр адукацыі і дабрачыннасці. Гэтыя жанчыны не проста ўвайшлі ў летапісы — яны стварылі сам горад такім, якім мы яго ведаем. І сёння, праз стагоддзі, іх справа працягваецца ў штодзённай працы сучасных жанчын Заслаўя. Ідэя праекта — паказаць, што жанчына гарманічна спалучае ўсе гэтыя ролі і знаходзіць час для самарэалізацыі ў творчасці, рукадзеллі, кулінарыі, выканальніцтве, спорце і іншых захапленнях. Менавіта праз гэтыя шматлікія грані жыцця раскрываецца яе місія — ад клопату пра сям’ю да служэння грамадству і свету. Выстава паказвае, што жаночая місія не змянілася за тысячу гадоў: яна заўсёды была і застаецца ў здольнасці спалучаць, ствараць, захоўваць і натхняць. Экспазіцыя пабудаваная вакол некалькіх сэнсавых блокаў: Жанчына-захавальніца. Гістарычныя постаці якія сваім лёсам, працай і духоўным подзвігам заклалі падмурак памяці горада. Кожная з іх у свой час праявіла сілу духу і вернасць свайму прызванню, і менавіта гэта зрабіла Заслаўе тым месцам, дзе гісторыя адчуваецца ў кожным камяні. Жанчына-стваральніца. Мастачкі, чые творы сталі сімвалам нацыянальнай культуры і працягваюць натхняць сучаснікаў. Іх “рай на палатне”, самаробныя дываны і кампазіцыі — гэта не проста мастацтва, а спосаб захаваць душу народа і перадаць яе наступным пакаленням. Жанчына-настаўніца і навуковец. Педагогі, лекары, бібліятэкары — тыя, хто штодзённай працай выхоўвае пакаленні і служыць людзям. За кожным выпускам школы, за кожным вылекаваным пацыентам, за кожнай прачытанай кнігай стаіць жаночая ўвага, цярплівасць і прафесіяналізм. Жанчына-кіраўніца. Прадстаўніцы гарадской улады, грамадскіх арганізацый, якія ўплываюць на развіццё рэгіёна і краіны. Яны даказваюць, што кіраванне — гэта не толькі пра рашэнні, але і пра клопат, пра здольнасць бачыць чалавека за кожнай лічбай і рабіць горад лепшым для ўсіх. Гэтая выстава пра нашых сучасніц, якія жывуць побач з намі. Яны штодня спалучаюць прафесійную дзейнасць з клопатам пра сям’ю і знаходзяць час для захапленняў — і тым самым штодзённа даказваюць, што місія жанчыны не мае межаў. Сёння ў Заслаўі жывуць і працуюць жанчыны, якія з’яўляюцца прыкладам такой шматграннасці: яны кіруюць гарадскімі ўстановамі, выкладаюць у школах, захоўваюць культурную спадчыну, ствараюць творы мастацтва і выхоўваюць новае пакаленне. Выстава “Місія жанчыны” не спрабуе даць адказ на пытанне “як усё паспець” — яна паказвае рэальных жанчын, якія ўжо гэта робяць. Іх прыклады сведчаць: сіла не ў тым, каб быць ідэальнай ва ўсім, а ў тым, каб знаходзіць сэнс і радасць у кожнай ролі, заставацца сабой і не баяцца праяўляць свае захапленні. Гэта размова пра свабоду быць шматграннай — і пра тое, што за кожнай такой жанчынай стаіць цэлы свет. Зразумела, што далёка не пра ўсіх выбітных жанчын распавядае гэты праект. Пасыл выставы — натхніць гледача на асэнсаванне ўласнай ролі ў жыцці блізкіх і грамадства, стварыць прастору для дыялогу пра жаночае прызначэнне ў гістарычным і сучасным кантэксце, а таксама шанаваць і любіць кожную жанчыну якая побач. Мы марым, каб кожная жанчына, якая прыйдзе на выставу, пабачыла ў гэтых гісторыях сябе — і адчула, што яе штодзённая праца, яе захапленні і яе мары таксама з’яўляюцца часткай вялікай гісторыі. “Місія жанчыны: ад мацярынства да служэння свету” — гэта праект, які ўшаноўвае жанчыну ў яе шматграннасці: ад хатняга цяпла да ўкладу ў культурную спадчыну краіны. Мы запрашаем усіх стаць часткай гэтай важнай размовы.
日時
金曜日, 06 11月 2026
10:00
場所 地図
Zaslavl Historical and Cultural Museum-Reserve
Zaslavl
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
出典 museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only