Grįžti į renginius
Часовая экспазіцыя «Слова. Гісторыя. Культура»
Šis renginys jau įvyko.
Paroda 01 rugsėjis 2026 10:00 Vitebsk

Часовая экспазіцыя «Слова. Гісторыя. Культура»

Часовая экспазіцыя «Слова. Гісторыя. Культура»

У люстэрку роднага слова: выстава да Дня беларускага пісьменства У музеі пачала працу часовая экспазіцыя «Слова. Гісторыя. Культура». Выстава прымеркавана да святкавання Дня беларускага пісьменства . Ушацкая зямля, якая падарыла свету Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна і Петруся Броўку, стала ідэальнай прасторай для асэнсавання ролі роднага слова. Экспазіцыя паказвае багатую гісторыю рэгіёна праз прызму друкаваных выданняў, асабістых сустрэч і жывых успамінаў. Прастора выставы аб’яднана вакол трох тэматычных раздзелаў: «Сузор'е талентаў» — прысвечаны кнігам з аўтографамі знакамітых землякоў – Петруся Броўкі, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось, Генадзя Аўласенкі. Гэтыя каштоўныя рарытэты захоўваюць жывую памяць пра выдатных майстроў слова Ушаччыны. «Галасы літаратурных сустрэч» — знаёміць з выданнямі, на якіх пакінулі свае аўтографы шматлікія госці раёна, пісьменнікі і даследчыкі, што наведвалі наш маляўнічы край. Сярод іх – Максім Танк, Пімен Панчанка, Уладзімір Караткевіч і іншыя знакамітыя творцы. «Літаратурныя сустрэчы на Ушаччыне: свята паэзіі, роднай мовы і літаратуры» — маштабны раздзел-хроніка. Ён адлюстроўвае гісторыю мясцовых паэтычных святаў і культурных мерапрыемстваў, якія быліі сапраўдным брэндам рэгіёна. Выстава «Слова. Гісторыя. Культура» — гэта выдатная магчымасць для жыхароў і гасцей Ушач адзначыць Дзень беларускага пісьменства ў асяроддзі сапраўдных літаратурных скарбаў.
Kada
Antradienis, 01 rugsėjis 2026
10:00
Ushachi Museum of People's Glory named after Vladimir Loban
Vitebsk
{{ event.museum.address_en|default:event.museum.address %}
Šaltiniai museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only