Назад к событиям
Пачынае работу выстава, прысвечаная пачатку Вялікай Айчыннай вайны!
Это мероприятие уже состоялось.
Прочее 09 Июнь 2026 10:00 Заславль

Пачынае работу выстава, прысвечаная пачатку Вялікай Айчыннай вайны!

09.06.2026 у Музейна-выставачным комплексе пачынае работу выстава, прысвечаная пачатку Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, "І ПОМНІЦЬ СВЕТ УРАТАВАНЫ…". Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі і незагойны след у лёсе кожнага беларускага горада і вёскі. 22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы яна абрынулася на нашу зямлю. З чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года Заслаўе знаходзіўся ў акупацыі: загінула больш за 500 жыхароў, знішчана 80 % будынкаў, праводзілася палітыка генацыду беларускага народу. Але менавіта тут савецкія салдаты, партызаны і падпольшчыкі праявілі сапраўдны гераізм, змагаючыся за свабоду цаной уласных жыццяў. І гэтая памяць застыла не толькі ў камені мемарыялаў: на могілках, гарадзішчы “Вал”, ва ўрочышчы Драніна — брацкія магілы, абеліскі і помнікі ахвярам Халакосту, воінам і разведчыкам. Кожны з іх — напамін пра цану Перамогі, якую мы абавязаны захаваць у сваіх сэрцах. Запрашаем азнаёміцца з гісторыяй Заслаўя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з месцамі памяці, якія захоўваюць трагедыю і подзвіг жыхароў і абаронцаў горада Дзе: лесвічны марш Музейна-выставачнага комплексу Калі: 10:00–19:00, акрамя панядзелка Уваход па квітку ў музей
Когда
Вторник, 09 Июнь 2026
10:00
Где Карта
Государственное учреждение «Историко-культурный музей-заповедник „Заславль“»
Заславль
ул. Рыночная, 4, 223036, г. Заславль, Минская область, Республика Беларусь Даведкі і запіс на экскурсіі:
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only