Назад к событиям
Выстава «Да 140-годдзя Змітрака Бядулі»
У
філіяле “Беларуская хатка”
ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” працягвае працу
часовая экспазіцыя “Да 140-годдзя Змітрака Бядулі”
.
Творчасць Змітрака Бядулі – узор найвышэйшай мастацкасці і гуманізму
. Глыбокае веданне жыцця, спалучанае з філасофскім светапоглядам і вялікай любоўю да людзей, выразна адлюстравана ў творчасці мастака слова.
У штодзённым пісьменнік бачыць шматграннасць, аналізуе жыццё чалавека, яго думкі, настроі
. Творы Змітрака Бядулі кранаюць душы прыгажосцю метафар і вобразнасцю, прымушаюць
кожнага
задумацца над чалавечай існасцю.
Асобная старонка творчасці – артыкулы і апавяданні, прысвечаныя сябру Максіму Багдановічу, які ў 1916 годзе прыязджаў на Радзіму і пасяліўся ў доме, дзе жыў Змітрок Бядуля. У экспазіцыі прадстаўлены лісты да бацькі Максіма – да Адама Ягоравіча.
Найвялікшая любоў Змітрака Бядулі – родная зямля, дзівосны непаўторны свет прыроды, таемны і рамантычны. Пабачанае ў рэальнасці перадаецца пісьменнікам надзвычай выразна. Такое паэтычнае светабачанне і светаадчуванне аўтара вельмі расчульвае.
На выставе ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены прадметы, звязаныя з асобай творцы: фатаграфіі, кнігі, часопісы. Змітрок Бядуля быў вельмі ўважлівым і клапатлівым чалавекам, пра што яскрава сведчаць лісты да родных і сяброў.
У аснову часовай экспазіцыі пакладзены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Наведаць выставу можна па ўваходным квітку ў музей.
Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 375 52 13.