Назад к событиям
Вольны час Петруся Броўкі
25 чэрвеня 2026 года а 18-й гадзіне
ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца інтэрактыўная лекцыя з паказам музейных прадметаў “Вольны час Петруся Броўкі”.
Як адпачывалі класікі? Мы з вамі маем унікальную магчымасць даведацца пра гэта на прыкладзе асобы Петруся Броўкі – у дзень яго народзінаў. Пятрусь Броўка ў сваім паўсядзённым жыцці быў чалавекам з гумарам і далікатнасцю ў размове, прывабнай прастатой, клопатам пра сям’ю і сяброў.
Падчас лекцыі вы даведаецеся пра яго час у Доме творчасці ў Каралішчавічах, сустрэчы з сябрамі на лецішчы ў Ждановічах, паездкі ў Пуцілкавічы і побыт у мінскіх кватэрах. Важным пунктам мерапрыемства стане дэманстрацыя прадметаў з фондаў музея – ад ігральных карт, прывезеных паэтам з Нью-Ёрка, да штрафнога келіха “Барыня” фабрыкі “Нёман”.
Запрашаем вас зазірнуць у жыццёвы альбом Петруся Броўкі і адкрыць яго наноў — як звычайнага чалавека, суседа, сябра, мужа і бацьку.
Лекцыю правядзе
Карына Кушчанка, старшы навуковы супрацоўнік музея
.
Працягласць: 1,5 гадзіны.
Кошт: 15 руб.