Назад к событиям
Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе «Экалагічная дысперсія»
У Літаратурным музеі працуе выстава пад незвычайнай назвай “Экалагічная дысперсія”. Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У залах музея прадстаўленыя мастацкія працы Алеся Родзіна. У кантэксце яго спадчыны дысперсія – гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання. Мастак на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе.
24 чэрвеня а 19-й гадзіне
запрашаем на куратарскую экскурсію паплечніка і сябра Алеся Родзіна, стваральніка выставачнага праекта
Змітра Юркевіча
. Гэтая выстава – не статычны помнік, а жывы арганізм, які адлюстроўвае дынамічную прыроду самога Родзіна. Менавіта аб яго незвычайным творчым і жыццёвым пошуку, аб дзейнасці творчых суполак і перфомансах нулявых пойдзе расповяд на экскурсіі. А таксама вас чакае багата пранікнёных успамінаў чалавека, які амаль 2 дзесяцігоддзі быў поруч з мастаком і яго творчым сусветам. Прыходзьце знаёміцца з авангардным мастацтвам і асабістым мастацкім космасам!
Кошт: 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Шчыра запрашаем!