Назад к событиям
МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры | Сцэнічныя строі ансамбля «песняры», створаныя Т. Карака
Это мероприятие уже состоялось.
Концерт 23 Июнь 2026 10:00 Заславль

МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры | Сцэнічныя строі ансамбля «песняры», створаныя Т. Карака

МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯ РЫ Сцэнічныя строі ансамбля "песняры", створаныя Т. Карака Са збору музея Уладзіміра Мулявіна Белдзяржфілармоніі Да 85-х угодак з нараджэння Уладзіміра Мулявіна Гісторыка-культурны музей-запаведнік „Заслаўе“ запрашае наведаць незвычайную выставу ў Музеі беларускай маляванкі „МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯ РЫ “ . Упершыню на адной пляцоўцы вы ўбачыце дываны Алены Кіш і сцэнічныя строі „Песняроў“. 2026 год — асаблівы час для гэтай падзеі: ён з’яўляецца юбілейным для Алены Кіш і легендарнага заснавальніка ансамбля „Песняры“ Уладзіміра Мулявіна, чыё імя носіць суарганізатар выставы музей Белдзяржфілармоніі. У залі „Дзівосны свет Алены Кіш“ вы ўбачыце чатыры сцэнічныя строі, якія належалі салістам ансамбля ў розныя гады. Гэта строі Алега Молчана (клавішныя), Ігара Пені (вакал, клавішныя), Аляксандра Кацікава (бас-гітара, вакал) і Віктара Малчанава (гітара, вакал). Прадстаўленыя строі — унікальнае з’ява сцэнічнага дызайну, якая нарадзілася дзякуючы сінергіі двух таленавітых жанчын. У 1994 годзе будучая дызайнерка Тамара Карака, выпускніца Беларускай акадэміі мастацтваў, стварыла гэтыя вобразы спецыяльна да 25-гадовага юбілею ансамбля. Яе натхненнем сталі маляваныя дываны самадзейнай мастачкі 1930-х гадоў Алены Кіш. Гэта і ёсць галоўная асаблівасць прадметаў. Замест арнаментаў на шоўкавых кашулях Таццяна ў тэхніцы бацік узнавіла аўтарскія сюжэты Алены Кіш — кветкі, ільвы і птушкі, фантастычныя расліны, якія робяць кожную кашулю не падобную на іншыя. У іх арганічна спалучыліся непаўторная адметнасць маляванак і сучасны для таго часу сцэнічны стыль. Асаблівую каштоўнасць выставе надаюць унікальныя эскізы гэтых строяў, лічбавыя копіі якіх спецыяльна для дэманстрацыі перадала сама Тамара Карака, дарэчы менавіта яны на афішы праекта. Эскізы дазваляюць прасачыць творчы шлях ад першага штрыха алоўка пані Тамары да гатовага сцэнічнага вобраза і ўбачыць, як нараджалася легенда. Менавіта ў гэтых строях легендарны калектыў сустракаў свой чвэрцьвякавы юбілей і выступаў на шматлікіх канцэртных пляцоўках, увасабляючы той самы „песняроўскі“ стыль, у які закахаўся ўвесь свет. Наведаць выставу можна па ўваходных квітках у Музей беларускай маляванкі з 23 чэрвеня 2026 года
Когда
Вторник, 23 Июнь 2026
10:00
Где Карта
Государственное учреждение «Историко-культурный музей-заповедник „Заславль“»
Заславль
ул. Рыночная, 4, 223036, г. Заславль, Минская область, Республика Беларусь Даведкі і запіс на экскурсіі:
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only