Назад к событиям
Выстава пейзажнага жывапісу Леаніда Шчамялёва «СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 01 Июль 2026 11:00 Минск

Выстава пейзажнага жывапісу Леаніда Шчамялёва «СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Сябры! З 1 ліпеня ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне сваю працу выстава пейзажнага жывапісу Леаніда Шчамялёва «СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Творчасць народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва – гэта заўсёды размова пра галоўнае, размова з гледачом пра тыя простыя паняцці, без якіх немагчыма ўявіць сабе шчасце: любоў да людзей, Радзімы, сямейныя каштоўнасці, праца і творчасць, прыгажосць і сіла роднай зямлі. Гэтыя словы здаюцца такімі зразумелымі, такімі звыклымі, што часам не верыцца: усе гэтыя каштоўнасці і ідэалы былі пад страшнай пагрозай, калі краіну змяталі смяротныя віхуры Вялікай Айчыннай вайны. Цяжкая салдацкая дарога, якую Леанід Шчамялёў прайшоў да самай Перамогі, пакінула не толькі сляды ад раненняў, але і адбілася ў пранізлівых палотнах на ваенную тэматыку. Але, калі мы гаворым пра творчасць гэтага выдатнага мастака, у першую чаргу на вачах паўстаюць мілыя сэрцу куткі Беларусі, золата восеньскіх гаёў, летнія дажджы, ціхія і шумныя святы, ясныя сонечныя дні, краявіды, якія патанаюць у неверагоднай шчамялёўскай зеляніне. На выставе «СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ» вы ўбачыце менавіта такія работы – мірныя, светлыя, добрыя. Таму што перамога над вайной – гэта мір, любаванне кожным імгненнем, радасць ад кожнага пражытага дня. Сам Л.Д. Шчамялёў так гаварыў пра свой падыход да адлюстравання свету: «Мой глядач павінен адчуць, што жыццё мацнейшае за смерць, прыгажосць мацнейшая за бязладдзе, а дабро мацнейшае за зло…». У экспазіцыі выставы прадстаўлены работы мастака, створаныя ў розныя перыяды творчасці, якія адлюстроўваюць прыгажосць і непаўторную паэтычнасць беларускіх мястэчак. У гэтых творах адрозніваецца каларыстыка, дынаміка, характар, але іх аб’ядноўвае нешта асабліва важнае: ад кожнага палатна зыходзяць прымірэнне і спакой. Для людзей, якія перажылі ўсе нягоды вайны, гэтыя адчуванні неацэнныя, а для тых, каму пашчасціла жыць у мірны час, – нагода спыніцца, затрымацца на імгненне і адчуць, наколькі прыгожы і адначасова крохкі свет і як ён мае патрэбу ў беражлівым стаўленні, абароне і каханні. Уваходны квіток на выставу: 3,00 руб. – для дарослых 2,00 руб. – для студэнтаў 1,00 руб. – для школьнікаў Галерэя мастацтваў Леаніда Шчамялёва г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10 серада – нядзеля, 11.00 – 19.00 (017) 342 24 26; minskmuseum.by
Когда
Среда, 01 Июль 2026
11:00
Где Карта
Галерея искусств Леонида Щемелёва
Минск
220030 г. Минск, ул. Революционная, 10
Источники museum.by