Назад к событиям
Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава
Запрашаем на зборную куратарскую экскурсію па лецішчы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ў Ждановічах. Куратар музея-дачы Ірына Князева не толькі пазнаёміць вас з музейнай экспазіцыяй, але і дапаможа адчуць атмасферу гэтага незвычайнага месца, дзе Васіль Быкаў жыў, працаваў, адпачываў і прымаў блізкіх людзей.
У праграме:
куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццё і творчы шлях пісьменніка;
размова пра асобу і творчасць Васіля Быкава, яго ролю ў беларускай літаратуры і культуры;
памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.
Час:
3 ліпеня 2026 года, 14:00
.
Кошт:
10 рублёў
.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 29 811 21 85.
Адрас: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (
Музей-дача Васіля Быкава
).