Назад к событиям
Летнія разам з Якубам Коласам
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 29 Июнь 2026 09:45

Летнія разам з Якубам Коласам

Летнія канікулы ў Доме Коласа! Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае школьнікаў і іх бацькоў на захапляльныя адукацыйныя мерапрыемствы ў межах цыклу "Канікулы ў Доме Коласа". Гэта выдатная магчымасць спалучыць адпачынак з пазнаннем гісторыі, культуры і традыцый Беларусі! Што чакае наведвальнікаў: "Кінатэатр у гаражы" — агляд экспазіцыі пра аўтамабілі класіка, чарцяжы і макеты, а таксама прагляд фільма «Колас у Парыжы» (1935 год). "Воўк-Дурань" — экскурсія па мемарыяльнай частцы і лялечнае прадстаўленне паводле твораў Якуба Коласа і народных казак (для 1–4 класаў). "А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца" — пагрузіцеся ў атмасферу школ ХІХ стагоддзя і станьце сапраўднымі вучнямі таго часу (для 1–4 класаў). "Я — міністр грыбной гаспадаркі" — займальная гульня, якая пашырыць веды пра грыбны свет беларускіх лясоў (для 1–5 класаў). "Пішу як Колас" — музейна-педагагічны занятак пра гісторыю пісання і друкарскіх машынак, а таксама спроба пісьма пяром (для 1–5 класаў). "Мода па-беларуску" — знаёмства з народнымі строямі розных рэгіёнаў і стварэнне ўласных эскізаў беларускага касцюма (для 3–6 класаў). "Псеўданімы Коласа" — у гульнявой форме рэбусаў даведайцеся пра творчыя псеўданімы паэта (для 1–4 класаў). "Сябры лесу" — экскурсія па мемарыяльнай экспазіцыі, рэбусы і стварэнне арыгамі лясных жывёл (для 2–6 класаў). Квэст "Таямніцы дома Песняра" — пастаянная экспазіцыя музея праз пытанні і пошук адказаў (для 5–11 класаў). Кошт кожнага занятку — усяго 5 рублёў з чалавека. Акрамя таго, штодня праводзяцца аглядавыя экскурсіі па экспазіцыі музея: для школьнікаў уваходны білет — 4 руб., экскурсійнае абслугоўванне з групы — 10 руб. ! Важна: папярэдні запіс абавязковы, заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек. Запіс і даведкі па тэлефонах: 270-17-02 | +375 29 284 17 02 Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.
Когда
Понедельник, 29 Июнь 2026
09:45
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by