Назад к событиям
Майстар-класы у музеі
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 29 Июнь 2026 09:45

Майстар-класы у музеі

Запрашаем у свет традыцый і творчасці! Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае вас і вашых сяброў на ўнікальныя майстар-класы і інтэрактыўныя лекцыі. Тут кожны знойдзе занятак да душы — ад гісторыі старажытных млыноў да стварэння абярэгаў уласнымі рукамі. Што мы прапануем: "Асілкі зямлі беларускай" — даведайцеся пра гісторыю млыноў і зрабіце ляльку-«Млынарку». "Святло традыцый" — лекцыя пра елачныя цацкі і майстар-клас па стварэнні лялькі «Калядная каза». "Нязгаснае святло продкаў" — акуніцеся ў гісторыю батлейкі і зрабіце ляльку «Каляднага анёла». "Сонечны конь" — пра каняводства, міфалогію і ляльку-абярэг «Сонечны конь». "На шчасце, на долю..." — стварыце «Неразлучнікаў» і пазнайце пра каханне і вясельныя абрады Беларусі. "Вясна, вясна жаданая!" — лекцыя пра вясну і майстар-клас па ляльцы «Птушка шчасця». "Здароваму ўсё здорава" — падарожжа ў гісторыю медыцыны і стварэнне лялькі «На здароўе». "Акенца шчасця" — зрабіце сувенір з галін дрэва ў тэхніцы фларыстыкі, каб захаваць летні настрой. Кошт удзелу — усяго 10 рублёў. ! Увага: заняткі праводзяцца для груп ад 5 чалавек. Папярэдні запіс абавязковы! Даведкі і запіс па тэлефонах: 270-17-02 | +375 29 284 17 02 Час правядзення абмяркоўваецца індывідуальна.
Когда
Понедельник, 29 Июнь 2026
09:45
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by