Назад к событиям
Лавандавыя мроі
Это мероприятие уже состоялось.
Экскурсия 14 Июль 2026 18:00

Лавандавыя мроі

Лавандавыя мроі на сядзібе Якуба Коласа Запрашаем вас у непаўторную атмасферу летняга вечара на сядзібе Якуба Коласа. Вас чакае: Знаёмства з музеем-сядзібай — экскурсія па мемарыяльных пакоях, дзе захаваўся дух часоў Коласа: аўтэнтычныя мэбля, асабістыя рэчы, фотаздымкі, кнігі. Цікавая інфармацыя пра лаванду — расповед пра лекавыя ўласцівасці гэтай незвычайнай расліны. Вы даведаецеся пра асаблівасці вырошчвання лаванды, яе выкарыстанне ў парфумерыі і медыцыне. Смачны лавандавы напой — чаяванне з духмяным лавандавым напоем, які сагрэе душу і створыць атмасферу цяпла і ўтульнасці. Майстар-клас па стварэнні букета — пад чулым кіраўніцтвам майстра вы ўласнаручна створыце свой лавандавы букет, які будзе доўга нагадваць пра гэты цудоўны вечар. Чакаем вас на сядзібе Якуба Коласа, каб разам акунуцца ў свет паэзіі, прыроды і лавандавых мрояў! 14.07.2026, 18:00 г. Мінск, вул. Акадэмічная 5 35 рублёў Колькасць месцаў абмежаваная. Рэгістрацыя абавязковая па спасылцы https://forms.gle/goun6CETgfXMFV9t6
Когда
Вторник, 14 Июль 2026
18:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by