Назад к событиям
Творчы літаратурны пленэр «Пад шум бяроз»
Запрашаем на літаратурны пленэр пад шатамі старых бяроз, якія растуць на падворку Музея-дачы Васіля Быкава і калісьці натхнялі пісьменніка на творчасць. Занятак, разлічаны на ўдзельнікаў розных узростаў, дапаможа пашыраць літаратурныя веды, развіць творчыя, пазнавальныя і мастацкія здольнасці.
Падчас сустрэчы мы:
будзем развіваць навыкі аналізу твора і разумення яго асноўнай ідэі, сюжэта і структуры;
суперажываць героям і разважаць над іх учынкамі;
узбагачаць слоўнікавы запас і ўдасканальваць уменне аргументавана выказваць свае думкі;
абменьвацца меркаваннямі і развіваць крытычнае мысленне;
атрымаем асалоду ад сяброўскіх зносін за кубкам гарбаты і пачастункамі.
На пленэр варта прыходзіць падрыхтаванымі, папярэдне прачытаўшы твор, пра які пойдзе гаворка.
18 ліпеня запрашаем на сустрэчу, прысвечаную апавяданню Васіля Быкава «На сцяжыне жыцця». Таксама раім паглядзець кінафільм "Фруза" (к/с "Беларусьфільм", рэж. В.Нікіфараў, 1981 г.), зняты па апавяданні "На сцяжыне жыцця". Параўнаем абодва творы падчас абмеркавання.
Вядоўца пленэру
: куратар Музея-дачы Васіля Быкава Ірына Князева.
Час
: 18 ліпеня 2026, 14:00.
Уваход
: 10 руб. Запіс па тэл. +375 29 811 21 85.
Адрас
: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62 (
Філіял "Музей-дача Васіля Быкава"
).