Назад к событиям
Майстар-клас па роспісе шопераў «Васільковы пленэр»
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 19 Июль 2026 14:00 Ждановичи

Майстар-клас па роспісе шопераў «Васільковы пленэр»

Запрашаем дзяцей і дарослых на чарговы пленэр інсітнага мастацтва, які адбудзецца ў Музеі-дачы Васіля Быкава . Тэма сустрэчы – асэнсаванне вобраза народнага пісьменніка Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва. Удзельнікі пазнаёмяцца з асаблівасцямі беларускай маляванкі і створаць уласны мастацкі твор на тканіне. Пад кіраўніцтвам куратара Музея-дачы Васіля Быкава, мастачкі Ірыны Князевай, вы распішаце стыльны шопер акрылавымі фарбамі, натхняючыся беларускімі народнымі матывамі, васільковымі колерамі і творчай спадчынай Васіля Быкава. Гэта не толькі творчы майстар-клас, але і магчымасць правесці час у атмасферы спакою, натхнення і арт-тэрапіі, атрымаць новыя ўражанні, адпачыць душой і забраць з сабой унікальную рэч, зробленую ўласнымі рукамі. Час: 19 ліпеня 2026 года, 14:00. Кошт удзелу – 30 рублёў . У кошт уваходзяць шопер, фарбы і ўсе неабходныя матэрыялы. Папярэдні запіс абавязковы : +375 29 811 21 85. Месца правядзення : Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62. Колькасць месцаў абмежаваная. Шчыра запрашаем правесці творчы дзень у музеі, атрымаць асалоду ад мастацтва і стварыць непаўторны сувенір на памяць!
Когда
Воскресенье, 19 Июль 2026
14:00
Где Карта
Музей-дача Василя Быкова
Ждановичи
аг. Ждановичи, ул. 6-я Дачная, 62, Минский район, Минская область
Источники museum.by