Назад к событиям
Куратарская экскурсія ў Музеі-дачы Васіля Быкава
Запрашаем на зборную куратарскую экскурсію ў
Музеі-дачы Васіля Быкава
– лецішчы народнага пісьменніка Беларусі ў Ждановічах.
Куратар музея Ірына Князева пазнаёміць вас з мемарыяльнай экспазіцыяй і дапаможа адчуць асаблівую атмасферу дома, дзе Васіль Быкаў жыў і працаваў, адпачываў, сустракаўся з сябрамі, калегамі і блізкімі людзьмі. Экскурсія раскрые малавядомыя старонкі жыцця пісьменніка, яго творчыя звычкі, жыццёвыя прынцыпы і гісторыю стварэння музея.
У праграме:
куратарская экскурсія па музеі-дачы, дзе кожны экспанат захоўвае памяць пра жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава;
размова пра асобу пісьменніка, яго літаратурную спадчыну і месца ў беларускай культуры;
магчымасць задаць пытанні куратару і прыняць удзел у жывой размове;
памятныя сувеніры для ўдзельнікаў сустрэчы.
Час:
25/07/2026, 14:00.
Кошт удзелу
– 10 рублёў.
Колькасць месцаў абмежаваная.
Папярэдні запіс абавязковы
: +375 29 811 21 85.
Месца правядзення
: Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Шчыра запрашаем!