Назад к событиям
Майстар-клас Ірыны Князевай «Святло ў шкле: малюем „відзікі“»
Это мероприятие уже состоялось.
Мастер-класс 26 Июль 2026 14:00

Майстар-клас Ірыны Князевай «Святло ў шкле: малюем „відзікі“»

Запрашаем дзяцей і дарослых на творчы майстар-клас па стварэнні «відзікаў», які адбудзецца на Музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах. Відзік – гэта малюнак на шкле, змешчаны ў рамку і падбіты каляровай паперай або фальгой. Такія працы былі папулярнай формай народнага мастацтва ў Беларусі і ўпрыгожвалі інтэр’еры сялянскіх хат. Падчас занятку вы не толькі пазнаёміцеся з гэтай цікавай мастацкай традыцыяй, але і створыце ўласны аўтарскі твор. Падчас майстар-класа вы: даведаецеся пра гісторыю і асаблівасці беларускіх «відзікаў»; пазнаёміцеся з традыцыйнымі сюжэтамі і дэкаратыўнымі матывамі; пакрокава авалодаеце тэхнікай роспісу па шкле; створыце ўласны «відзік» пад кіраўніцтвам мастачкі Ірыны Князевай. Мы абяцаем атмасферу творчасці, спакою і натхнення, прыемныя эмоцыі і сапраўднае задавальненне ад працэсу. А галоўнае – вы забярэце дадому ўнікальную працу, зробленую ўласнымі рукамі. Час: 26 ліпеня 2026 года, 14:00. Кошт удзелу – 25 рублёў. У кошт уваходзяць усе неабходныя матэрыялы: рамка са шклом фармату А4, акрылавыя фарбы, пэндзлі, маркеры, трафарэты, фартухі, нарукаўнікі, сурвэткі і іншыя матэрыялы. Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы : +375 29 811 21 85 Месца правядзення : Мінскі раён, аг. Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Когда
Воскресенье, 26 Июль 2026
14:00
Где Карта
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
Литературный музей Максима Богдановича (г. Минск, ул. Богдановича, 7а);
Источники museum.by