Назад к событиям
Чалавек з крылатай фантазіяй
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 15 Июль 2026 18:00

Чалавек з крылатай фантазіяй

Якуб Колас і Янка Маўр – выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры, настаўнікі, сябры і сваякі!!! Іх знаёмству і стасункам прысвечана чарговая літаратурная сустрэча. А правядзе яе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра – Марыя Міцкевіч. Падчас імпрэзы Вы: Даведаецеся пра знаёмства, сяброўства і ліставанне пісьменнікаў, пра іх псеўданімы. Убачыце мемарыяльныя рэчы з сямейнага архіва нашчадкаў Янкі Маўра і пачуеце цікавыя гісторыі, з німі звязаныя: падарункі ад эсперантыстаў, падарункі Янкі Маўра членам яго сям’і, кнігі з аўтографамі… Даведаецеся якім нялёгкім было жыццё Янкі Маўра і колькі разоў ён стаяў на грані паміж жыццём і смерцю. Паспрабуеце крушон – французскі дэсертны напой, зроблены па сямейным рэцэпце. На 70-годдзе з дня нараджэння Янка Маўр падарыў свайму сябру Якубу Коласу набор для крушону. Пачуеце вершы-прысвячэнні Янку Маўру, смешныя сямейныя гісторыі. Пагуляеце ў квіз-гульню па творах Янкі Маўра і краінах, якія ён з такой дакладнасцю апісваў. Пераможцы атрымаюць прызы – такія ж самыя, як некалі дарыў Якуб Колас сваім сябрам. Будзе цікава і займальна. Дата: 15.07.2026 Час: 18:00 Мінск, Акадэмічная, 5 30р. Не прапусціце! Колькасць месцаў абмежавана. Папярэдні запіс абавязковы па спасылцы https://forms.gle/FZr1sqvGz4XmgUsu8 .
Когда
Среда, 15 Июль 2026
18:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by