Назад к событиям
Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета»
25 ліпеня 2026 года з 16:00 да 20:00 у
філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына»
Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».
Ракуцёўшчына займае асаблівае месца ў гісторыі беларускай літаратуры. Менавіта тут, сярод маляўнічых краявідаў і ціхай прыгажосці беларускай прыроды, Максім Багдановіч перажыў адзін з самых плённых і натхнёных перыядаў свайго жыцця. За два летнія месяцы, праведзеныя на маладзечанскай зямлі, паэт стварыў творы, якія пазней сталі асновай зборніка «Вянок» і ўвайшлі ў залаты фонд беларускай паэзіі.
І сёння Ракуцёўшчына захоўвае сваю асаблівую атмасферу, якая яднае гісторыю, культуру і творчасць. Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры запрашае ўсіх, хто шануе беларускае слова, музыку і традыцыі, далучыцца да свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».
У праграме свята:
музычная праграма з удзелам народных вакальных ансамбляў «Асалода» і «Беразіначка», а таксама народнага сямейнага ансамбля «Жывіца»;
прэзентацыя зборніка «Сінякрылы матылёк»;
сустрэчы і выступленні беларускіх пісьменнікаў: М.Пазнякова, Н.Гальпяровіча, І.Фраловай, Т.Кавальчук, П.Жаўняровіча, Л.Крываноса, Р.Малахоўскага;
модны паказ ад Нацыянальнай школы прыгажосці і беларускіх дызайнераў адзення;
продаж кніг беларускіх аўтараў ад «Акадэмкнігі» і вырабаў народных майстроў;
падарожжа ў казачную краіну разам з пісьменніцай К.Хадасевіч-Лісавой;
аглядавыя экскурсіі і квэсты па тэрыторыі фальварка;
паказ музейнай батлейкі паводле твораў П.Васючэнкі;
інтэрактыўная камедыя «Як Максім Багдановіч у Ракуцёўшчыне музу знайшоў»;
майстар-клас па вырабе паштовак;
пляцоўка настольных і рухомых гульняў «БУЛІ-ГУЛІ»;
разыгранка «Шчаслівая торба»;
арт-пляцоўка «Палетак»;
забаўляльныя праграмы «Кветкавыя гаданні» і кветкавы квіз «Вянок»;
інтэрактыўная пляцоўка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея «Гроднаполія».
Як дабрацца:
электрычкай Мінск–Маладзечна або Маладзечна–Мінск да станцыі Уша;
маршрутным таксі Мінск–Краснае або Мінск–Маладзечна да в. Краснае;
уласным аўтатранспартам да вёскі Ракуцёўшчына.
Даведкі
: +375 (17) 355-22-95.
Запрашаем правесці гэты ліпеньскі дзень ў Ракуцёўшчыне – на свяце, дзе жыве беларускае слова і памяць пра Максіма Багдановіча!
Когда
Суббота, 25 Июль 2026
16:00
Источники museum.by