Назад к событиям
Сны Якуба Коласа
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 23 Июль 2026 18:30

Сны Якуба Коласа

Запрашаем на аўтарскую экскурсію Васіліны Міцкевіч “Сны Якуба Коласа”. Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта. Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі. Але на гэтым сустрэча з таямніцай не скончыцца. Вас чакае майстар-клас па стварэнні абярэга “Лавец сноў”, пад кіраўніцтвам майстра вы створыце свой уласны абярэг, які будзе берагчы вашыя сны. !!Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума. Мінск, Акадэмічная, 5 23.07.2026. 18:30 25 рублёў Запіс на экскурсію – https://forms.gle/1oT1UjqcomLWZYGN6
Когда
Четверг, 23 Июль 2026
18:30
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by