Назад к событиям
Кіназал у гаражы «Ташкентская торба»
Кінапрагляды ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працягваюцца.
22 ліпеня пазнаёмім гледачоў з кінастужкай "Ташкентская торба", сумесным праекце "Беларусьфільм" і "Узбеккіно". Яна распавядзе пра ўзбекскі перыяд жыцця і творчасці Якуба Коласа ў гады ваеннага ліхалецця. Падчас імпрэзы галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Міцкевіч, якая ўдзельнічала ў здымках стужкі, не толькі пазнаёміць Вас з вершамі, якія народны паэт прысвяціў неверагодна прыгожай краіне - Узбекістану, але і падзеліцца ўражаннямі ад здымачнага працэса, распавядзе пра тое, што засталося за кадрам.
Будзе цікава!!!
Колькасць месцаў абмежаваная.
Мінск, Акадэмічная, 5
22.07.2026г. 18:30
10 рублёў
Запіс
https://forms.gle/815BwiMYFU7sBT2k6