Назад к событиям
Як дзіцячая творчасць ажыўляе мінулае і натхняе на будучыя здабыткі!
З 6 ліпеня па 1 кастрычніка 2026 года ў Заслаўскай гарадской бібліятэцы працуе выстава „Заслаўскі летапіс: лёс Рагнеды і Ізяслава“.
На выставе можна ўбачыць конкурсныя малюнкі, створаныя навучэнцамі мастацкіх школ Мінскага раёна у межах рэалізацыі Запаведнікам аднайменнага культурна-адукацыйнага праекта.
Прадстаўленыя малюнкі — дзіцячы погляд на гісторыю, дзе перапляліся лёсы княгіні Рагнеды, князя Ізяслава і старажытнай Заслаўшчыны.
Важным вынікам праекта стала выданне каталога конкурсных работ. У брашуру ўвайшлі малюнкі ўсіх удзельнікаў. Каталог можна паглядзець у бібліятэцы, а таксама па
спасылцы
.
Дзе: вул. Студзянецкая, д. 4, г. Заслаўе
Калі: да 1 кастрычніка 2026
Час працы: з 09.00 да 18.00, штодня, апрача нядзелі
Уваход вольны
#Заслаўскі_Летапіс #музей_запаведнік_заслаўе