Назад к событиям
Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе "Экалагічная дысперсія"
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 23 Июль 2026 19:00

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе "Экалагічная дысперсія"

У Літаратурным музеі працягвае працаваць выстава мастацкіх работ Алеся Родзіна пад незвычайнай назвай «Экалагічная дысперсія» , якая нядаўна часткова абнавілася новымі працамі. Назва экспазіцыі не проста адсылае да фізічнай з’явы рассейвання святла або рэчыва. У кантэксце спадчыны мастака, дысперсія — гэта магутная метафара інтэлектуальнага і творчага выпраменьвання. Творца на працягу дзесяцігоддзяў ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла з яго сыходам, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе. 23 ліпеня а 19-й гадзіне запрашаем на чарговую куратарскую экскурсію паплечніка і сябра Алеся Родзіна, стваральніка выставачнага праекта Змітра Юркевіча. Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра незвычайны творчы і жыццёвы шлях Алеся Родзіна, дзейнасць творчых суполак і перформансы нулявых гадоў. Вас таксама чакаюць пранікнёныя ўспаміны чалавека, які доўгі час быў побач з мастаком і добра ведае яго творчы шлях. Запрашаем адкрыць для сябе авангарднае мастацтва Алеся Родзіна — або вярнуцца да яго, каб спазнаць новыя грані і глыбіні творчага космасу мастака. Кошт: 10 рублёў . Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13. Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21. Шчыра запрашаем!
Когда
Четверг, 23 Июль 2026
19:00
Где Карта
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
Литературный музей Максима Богдановича (г. Минск, ул. Богдановича, 7а);
Источники museum.by