Назад к событиям
homunculus ligneus фатографа раброва
юрый раброў
гісторыка-культурны музей-запаведнік „заслаўе“
віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці
пры падтрымцы мемарыяльнага музея-майстэрні заіра азгура, філіяла музея гісторыі горада мінска
homunculus ligneus фатографа раброва
у калейцы навукова-даследчых праектаў „этнаграфіка рэчавіду“
…аднойчы я ездзіў у экспедыцыі віцебскага абласнога метадычнага цэнтра
народнай творчасці. там тады была людміла вакар — кіраўніца праекта „insita“, гэта значыць „наіўнае мастацтва“…
у заслаўі прадстаўленыя некаторыя фатаграфіі тых экспедыцый
юрый раброў
homunculus ligneus
— з лаціны „драўляны чалавечак“… невялічкі выставачны праект, аўтарамі і арганізатарамі якога мы ўсе з’яўляемся — заслаўскі запаведнік, віцебскі цэнтр народнай творчасці, музей азгура з музеем гісторыі мінска дый сам фатограф раброў…
звычайна арганізатарамі такіх праектаў выступаюць пэўныя арганізацыі — музеі, галерэі, даследчыя цэнтры, — якія толькі абазначаюць
героя
праекта ў афішы. а тут і сам
герой
стаў адным з „фармальных“ аўтараў-куратараў. і гэта не проста так…
юры раброў не толькі калісьці сфатаграфаваў, а мы цяпер маем выставіць ягоныя работы на агляд. не… юры раброў сам адбіраў, асэнсоўваў і інтэрпрэтаваў не толькі
фотагерояў
, але і стварыў свой асобны сусвет з ужо гатовых — калісь зробленых, а цяпер да часу прыхаваных у архіў, — фатаграфій. ён рэальны аўтар праекту, а не проста яго статычны герой…
аўтар праекта пра беларускага
homunculus’
а
ligneus’
а — драўлянага чалавечка…
шмат гадоў фатографам ён ездзіў у экспедыцыі разам з віцебскім абласным метадычным цэнтрам па дарогах колішняга віленскага краю ды полацкай зямлі, сяння аб’яднаных у віцебскую вобласць, ды фатаграфаваў… фатаграфаваў ды збіраў аповеды — фотааповеды пра свае дзівосныя сустрэчы з аўтарамі безыменных шэдэўраў:
„…якія ў сваёй творчасці і ў сваім жыцці адбілі хрысціянскія матывы — ад дзяцінства ды ад школы…“
.
фатаграфаваў шалёна — бы ў забыцці хапаў тыя бліскаўкі прыгажосці, што яшчэ можна было схапіць ды захаваць на цэлулоіднай стужцы ды, пазней, на дыгітальную матрыцу свайго фотаапарату… хапаў тыя бліскаўкі ды збіраў іх у свой асабісты новы сусвет — сусвет таго самага драўлянага чалавечка, што жыве ў сэрцы кожнай беларускай душы…
у тым беларускім космасе, дзе атабарыўся
homunculus ligneus
, жывуць і нашая разьбяная спадчына, і маляваныя дываны, дый беларуская саломка тут жыве… шмат багацця нашага краю тут… а таксама тут жывуць і шчырыя руплівыя майстры, якія стваралі цуды з дрэва, на палатне, з саломкі…
пакуль фатограф раброў ствараў свой архіў космасу
homunculus’а ligneus’
а, рупліўцы з віцебскага цэнтра народнай творчасці збіралі той скарб — тое драўлянае золата, тыя перліны на палатне ды саламяныя бліскаўкі сонечных праменьчыкаў, якія можна пабачыць на выставе.
шмат гадоў у цэнтры не проста захоўвалі
скарб
— яны яго вывучаюць, выстаўляюць, папулярызуюць ды перадаюць сакральныя веды пра беларускія самабытныя традыцыі. аддана ды з любоўю да сваёй працы. бо праца тая для цэнтру і ўсіх ягоных супрацоўнікаў — не фармальны абавязак, а покліч душы…
увесь той плён шматгадовай адданасці справе можна пабачыць на выставе. выставе касмічнай… але ж космас той — ад зямлі не адарваны. ён — і ёсць тая родная зямля, па якой з радаснай усмешкай божага чалавека і сяння крочыць фатограф раброў. крочыць ды шчоўкае кадры на свой фотаапарат…
раброў юрый (георгій) пятровіч
нарадзіўся ў віцебску ў 1962.
вучыўся ў знакамітай школе № 3.
займаўся ў літаратурна-драматычным гуртку і музычнай школе.
пасля заканчэння школы з 1980 па 1983 год служыў у вмф на паўночным флоце.
навучаўся ў політэхнічным тэхнікуме і прафесійна-тэхнічным вучылішчы.
фатограф.
яго настаўнікамі былі: аляксандр глебаў (вучань кінарэжысёра рамана кармена), фатограф юрый рост, josef koudelka (magnum), janush fogler (warszawa) і многія мастакі, архітэктары, музыкі і людзі мастацтва.
з 1989 — журналіст у абласной газеце „віцебскі кур’ер“.
з 1992 — супрацоўнік institute for democracy in eastern europe (idee).
з 1994 — супрацоўнік фотаагенцтва sipa-press.
у 1996 браў удзел у здымках рэпартажаў пра разбураныя храмы для альманаха усерасійскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры „помнікі бацькаўшчыны“.
у 1998 рукапакладзены ў дыяканы. у 2000 рукапакладзены ў святары.
навучаўся ў віцебскай духоўнай вучэльні і смаленскай духоўнай семінарыі.
з 2001 — настаяцель бальнічнага храма іконы божай маці „асвячэнне“. у 2014 па хваробе выйшаў за штат. цяпер служыць на прыходах віцебскай епархіі