Назад к событиям
Тое, што помніца
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 21 Июль 2026 10:00

Тое, што помніца

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўнікальную экспазіцыю, прысвечаную Году беларускай жанчыны і 105-годдзю з дня нараджэння мастачкі Галіны Гарэлавай (Азгур), створаную сумесна з Мемарыяльным музеем-майстэрняй Заіра Азгура. Галоўная ідэя выстаўкі – праз прызму шматгадовага сяброўства двух класікаў беларускай культуры, скульптара Заіра Азгура і народнага паэта Якуба Коласа, распавесці пра іх жонак – жанчын, якія натхнялі і падтрымлівалі сваіх славутых мужоў. Наведвальнікі змогуць убачыць: Мастацкія творы Галіны Гарэлавай, дачкі вядомага мастака Гаўрылы Гарэлава. Карціну Гаўрылы Гарэлава – бацькі Галіны. Уласныя рэчы і фотаздымкі, якія аднаўляюць атмасферу сямейнага жыцця. Скульптурныя творы Заіра Азгура. Выстаўка – гэта не проста збор твораў мастацтва, а эмацыянальная гісторыя пра каханне, якая пераадольвае час. Запрашаем усіх, хто хоча даведацца больш пра асобы, якія стаялі за вялікімі імёнамі, і па-новаму паглядзець на знакавыя постаці беларускай культуры.
Когда
Вторник, 21 Июль 2026
10:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by