Назад к событиям
Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча «„Любіч“ у архівах: Як нашчадак старажытнага роду вяртаў гісторыю Беларусі»
Літаратурны музей запрашае на чарговую лекцыю даследчыка
Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”
. Гэтым разам гаворка пойдзе пра Яўзебія Лапацінскага – дасведчанага архівіста. У гісторыю беларускай літаратуры Лапацінскі зрабіў значны ўнёсак сваімі даследваннямі пра паэта-земляка Адама Міцкевіча. Яго публікацыі ў папулярных выданнях (“Slowo”, “Kurjer Wilenski”), якія друкаваліся ў 1931–1933 гадах, мелі сенсацыйны характар. Яўзебій Лапацінскі ў папулярнай форме знаёміў чытача з найбольш цікавымі фактамі біяграфіі Адама Міцкевіча, раскрываў іх спрэчныя моманты.
Хоць архівіст і прысвяціў шмат часу продкам паэта, але гэта было не адзінае яго захапленне. Вялікая ўвага даследчыка заўсёды была скіравана на гісторыю мастацтва сваёй радзімы – Вялікакага Княства Літоўскага. Вынікі шматгадовых пошукаў у віленскіх архівах папулярызаваліся Лапацінскім і ў выглядзе лекцый і публікацый.
Ці мог хто падумаць, што з “недавучкі” (але шалёна ўлюбёнага ў гісторыю), маладосць якога насіла па бурлівых хвалях грандыёзных падзей пачатку ХХ стагоддзя, з цягам часу “з’явіцца на свет” эксперт у пэўных пытаннях “міцкевічазнаўства”, гісторыі Вільні і мастацтва былога ВКЛ?
Запрашаем пазнаёміцца з цікавай асобай і дзейнасцю Яўзебія Лапацінскага. На лекцыі Змітра Юркевіча вы даведаецеся і пра беларускі шляхецкі род Лапацінскіх, карані якога сягаюць у часы князя Вітаўта і бітвы пад Грунвальдам.
Час:
29 ліпеня 2026, 19:00
.
Кошт білетаў:
8 рублёў
.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.