Назад к событиям
«Кушлянскі фэст — 2026»
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 22 Август 2026 12:00

«Кушлянскі фэст — 2026»

22 жніўня 2026 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Кушлянскі фэст – 2026» , якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» (Смаргонскі раён). Кушляны – месца, дзе беражліва захоўваецца памяць пра Францішка Багушэвіча – паэта, публіцыста, перакладчыка, адваката і грамадскага дзеяча, які ўсё сваё жыццё прысвяціў роднаму слову, беларускай зямлі і свайму народу. Тут, пад шум старых дрэў, асабліва адчуваецца дух часу, у якім жыў і тварыў наш знакаміты Дудар. Яго словы і сёння натхняюць нас трымацца каранёў, быць бліжэй да Беларусі і не стамляцца адкрываць яе для сябе кожны раз нанова. Ёсць святы, на якія проста прыязджаюць. А ёсць тыя, куды вяртаюцца. «Кушлянскі фэст» – менавіта такі. Кожны жнівень ён збірае ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча людзей, для якіх беларуская літаратура, гісторыя і культура – не толькі спадчына, але і частка ўласнага жыцця. Як заўжды, гасцей свята чакаюць экскурсіі па музеі-сядзібе, сустрэчы з літаратарамі, музычная праграма, майстар-класы, гульні і віктарыны, рамесніцкія рады, духмяная гарбата з беларускіх зёлак і ўсё, што можа паспрыяць творчаму адпачынку у адным з самых знакавых літаратурных месцаў Беларусі. Кожны год «Кушлянскі фэст» дорыць сваім наведвальнікам нешта асаблівае: магчымасць запаволіцца, паслухаць жывое беларускае слова, дакрануцца да гісторыі, сустрэць аднадумцаў і яшчэ раз пераканацца, што культурная спадчына жыве тады, калі яе памятаюць, вывучаюць і перадаюць далей. Час правядзення : 12:00–16:00. Месца : філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”» . Адрас : Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, вёска Кушляны. Уваход на фестываль – вольны. Для наведвальнікаў будзе арганізаваны трансфер Мінск – Кушляны – Мінск. Кошт трансферу : 50 рублёў. Браніраванне месцаў пачнецца 5 жніўня па тэлефоне : +375 (17) 363-56-21.
Когда
Суббота, 22 Август 2026
12:00
Где Карта
Музей-усадьба Франтишка Богушевича «Кушляны»
Гродненская область, Сморгонский район, аг. Кушляны, ул. Стрипуцкая, 12А
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only