Назад к событиям
Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 16 Июль 2026 17:00

Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання

16 ліпеня 2026 года ў 17.00 у музеі Якуба Коласа пачынае працу часовая экспазіцыя з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”, прысвечаная такому феномену беларускай культуры як абярэг. Абярэгі існавалі ў традыцыйнай культуры з часоў глыбокай старажытнасці і з’яўляюцца своеасаблівымі ключамі для адкрыцця і разумення архаічнай карціны свету беларусаў. Звычайныя рэчы з культурнага ці прыроднага асяроддзя ў кантэксце традыцыйнага светапогляду набывалі новы семантычны сэнс і выкарыстоўваліся ў якасці апатрапеяў – сродкаў абароны ад уздзеяння звышнатуральных сіл. На выстаўцы прадстаўлены 8 комплексаў, якія вобразна адлюстроўваюць важнейшыя клопаты, якія суправаджалі нашых продкаў на працягу жыцця: будаўніцтва хаты, дагляданне гаспадаркі, нараджэнне і выхаванне дзяцей і да т.п. Кожны комплекс ўяўляе сабой шэраг экспанатаў, якія разам ствараюць адмысловы “музейны нацюрморт” – прадметнае і мастацкае ўвасаблене ролі апатрапея ў культуры беларусаў
Когда
Четверг, 16 Июль 2026
17:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only