Назад к событиям
Жнівеньскі дзень год корміць
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 15 Август 2026 14:00

Жнівеньскі дзень год корміць

“Жнівеньскі дзень год корміць” – запрашаем на майстар-клас “Млынарка”! 15 жніўня а 14:00 Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (Мінск, вул. Акадэмічная, 5) чакае ўсіх, каму блізкая народная культура, традыцыі і рукатворная сіла абярэгаў. Гэты майстар-клас праходзіць у межах унікальнай выстаўкі “Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання”, якая раскрывае свет беларускіх абярэгаў – ад старажытных вераванняў да сённяшняга дня. У праграме: творчы майстар-клас па стварэнні лялькі “Млынарка” – сімвала дабрабыту і ўрадлівасці. Пад кіраўніцтвам майстра вы зробіце свой уласны абярэг з натуральных матэрыялаў; куратарская экскурсія па выстаўцы – пачуеце займальныя гісторыі пра тое, як нашы продкі абаранялі свае дамы і сем’і; наведванне дома-музея Якуба Коласа – дакраніцеся да прасторы, дзе жыў і ствараў беларускі песняр. Кошт удзелу – 15 рублёў. Усе матэрыялы (тканіна, стужкі, калоссе, дэкор) ужо ўключаны. ! Колькасць месцаў абмежаваная – таму абавязкова зарэгіструйцеся загадзя! Запіс па спасылцы: https://forms.gle/bkfu79FQgaNUELyY9 Прыходзьце – будзем разам ствараць і захоўваць цяпло традыцый. Чакаем вас!
Когда
Суббота, 15 Август 2026
14:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only