Назад к событиям
Творчы вечар Навума Гальпяровіча
Ізноў Траецкае...ізноў Да гэтых вежаў і муроў Спяшаюся, як на спатканне, Дзе свеціць даўняе каханне... 25 жніўня а 19 гадзіне запрашаем вас, шаноўныя сябры, на спатканне з пісьменнікам, журналістам, публіцыстам, аўтарам і вядучым шматлікіх радыёпраграм, Навумам Гальпяровічам. Па словах самаго паэта, ён - "сапраўдны ўлюбёнец лёсу", бо нарадзіўся ў старажытным Полацку. Яго дзяцінства і сталенне праходзіла па суседству з Сафіяй, дзе адчуваецца подых старажытнай гісторыі, які паўплываў і на станаўленне будучага пісьменніка і грамадзяніна. Суразмоўцамі Навума Якаўлевіча на яго радыёпраграмах з'яўляюцца людзі, адданыя Беларусі і справе захавання і развіцця нацыянальнай спадчыны. Падчас творчага вечара вядомы пісьменнік стане нашым з вамі суразмоўцам - і вы зможаце не толькі задаць пытанні і атрымаць шчырыя адказы, але і пры жаданні самі пачытаць вершы аўтара. Чакаем вас па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а Квіток - 10 рублёў Запіс па тэлефоне +375 17 355 22 95