Назад к событиям
Выстава жывапісу Валерыя Шчаснага «75+»
Это мероприятие уже состоялось.
Лекция / Встреча 07 Август 2026 16:00 Полоцк

Выстава жывапісу Валерыя Шчаснага «75+»

У Мастацкай галерэі Полацка адкрываецца выстава жывапісу «75+» , прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага мастака Валерыя Шчаснага . У сваёй творчасці мастак звяртаецца да вытокаў нацыянальнай культуры з яе архітэктонікай, семантыкай, структурай, сімволікай ручнікоў і народных строяў. Карціны Валерыя Шчаснага, сюжэты якіх пабудаваны на спалучэнні жорсткіх геаметрычных форм і яркіх кантрасных колераў, напоўнены энергіяй памяці нашай зямлі і стасуюцца з авангарднымі кампазіцыямі ХХ стагоддзя. Работы Валерыя Шчаснага знаходзяцца як у зборах буйнейшых музеяў Беларусі, так і ў замежных калекцыях, падкрэсліваючы міжнароднае прызнанне мастака і высокі ўзровень яго майстэрства. Запрашаем наведаць юбілейную выставу мастака, урачыстае адкрыццё якой адбудзецца 7 жніўня ў 16.00.
Когда
Пятница, 07 Август 2026
16:00
Где Карта
Художественная галерея
Полоцк
Беларусь, Витебская область, г. Полоцк, ул. Стрелецкая, 4A-4
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only