Назад к событиям
Квэсты «Літаратурная экспедыцыя» і «Таямніцы экспазіцый»
Лета падыходзіць да канца, але гэта не нагода сумаваць. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе праводзіць лета і адправіцца ў займальнае падарожжа па старонках беларускай літаратуры.
Музей прапануе вам на выбар два маршруты: “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”.
Квэст “Літаратурная экспедыцыя” запрашае ўдзельнікаў даследаваць экспазіцыю, прысвечаную беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. Вас чакаюць цікавыя заданні, загадкі, пошукі і магчымасць праверыць сваю кемлівасць, уважлівасць і веды.
(15 і 30 жніўня; 15:00)
Квэст “Таямніцы экспазіцый” прапануе раскрыць сакрэты беларускай літаратуры ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя. Падчас праграмы вы пазнаёміцеся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, выканаеце займальныя заданні і адкрыеце для сябе новыя старонкі літаратурнай гісторыі.
(9, 23 і 29 жніўня; 15:00)
Удзельнікаў квэстаў, якія паспяхова завершаць маршрут, чакаюць падарункі ад музея.
Уваходны квіток:
8 руб./1 чал
.
Усіх сардэчна запрашаем!
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.