Назад к событиям
Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе «Экалагічная дысперсія»
Это мероприятие уже состоялось.
Выставка 13 Август 2026 19:00

Куратарская экскурсія Змітра Юркевіча па выставе «Экалагічная дысперсія»

У Літаратурным музеі працягвае працу выстава жывапісу Алеся Родзіна “Экалагічная дысперсія”. У кантэксце творчасці Алеса Родзіна дысперсія, рассейванне – гэта глыбокая метафара. І пасля сыходу мастак пакінуў інтэлектуальнае і творчае выпраменьванне, якое захапляе ўсё новых і новых прыхільнікаў. На працягу дзесяцігоддзяў Алесь Родзін ствараў уласную экасістэму сэнсаў, якая не знікла, а пачала працэс дысперсіі — пранікнення ў свядомасць новых пакаленняў, рассейвання ідэй у прасторы і часе. 13 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем далучыцца да куратарскай экскурсіі ад стваральніка выставачнага праекта “Экалагічная дысперсія” Змітра Юркевіча – сябра і паплечніка Алеся Родзіна. Падчас аповяду вы атрымаеце ўнікальную магчымасць пабачыць абноўленую экспазіцыю, якая зусім нядаўна дапоўнілася новымі работамі! Гэтая выстава ўяўляе сабой не проста нерухомы помнік, а з'яву, якая ўвасабляе ў сабе дынамічную прыроду самога Родзіна. Падчас экскурсіі вы даведаецеся пра незвычайны творчы шлях мастака, пра яго пошукі і эксперыменты, пра тое, як ён узаемадзейнічаў з рознымі творчымі супольнасцямі і як яго працы сталі часткай перформансаў нулявых. Час: 13 жніўня, 19:00. Кошт: 10 рублёў. Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13. Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21 Шчыра запрашаем!
Когда
Четверг, 13 Август 2026
19:00
Где Карта
Учреждение «Государственный музей истории белорусской литературы»
Литературный музей Максима Богдановича (г. Минск, ул. Богдановича, 7а);
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only