Назад к событиям
Майстар-клас па ткацтве з траў
Штогадовы летні майстар-клас у нашым музеі даўно стаў добрай традыцыяй, і гэты год — не выключэнне. У пару самага яркага цвіцення піжмы, скрыпеню, чабару і лугавога разнатраўя мы запрашаем вас на майстар-клас па пляценні травянога габелена. Гэтае рукатворнае пано стане не проста арыгінальным упрыгожаннем вашага дома, але і цёплым напамінам пра шчодрае лета, які будзе саграваць вас нават у самыя халодныя зімовыя вечары.
На сустрэчы вы створыце ўнікальны габелен з натуральных прыродных матэрыялаў, выбраўшы свой непаўторны ўзор і духмяныя травы. Для працы мы адабралі толькі тыя расліны, якія, захоўваючы сваю прыродную эстэтыку, форму і фактуру, будуць радаваць доўгі час.
Чакаем вас
15 жніўня ў 13.00
у дворыку нашага музея!
Папярэдні запіс абавязковы!
Тэл. 46 30 41.