Назад к событиям
Дзень памяці Якуба Коласа
Это мероприятие уже состоялось.
Концерт 13 Август 2026 13:00

Дзень памяці Якуба Коласа

13 жніўня 2026 , у дзень памяці Якуба Коласа, на Вайсковых могілках горада Мінска адбудзецца ўскладанне кветак да магілы Песняра. 70 гадоў таму пайшоў з жыцця народны паэт Беларусі Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч). У культуры кожнага народа ёсць свае знакавыя імёны. Імя Якуба Коласа знаёма кожнаму беларусу яшчэ з дзяцінства. Талент Песняра выключны і фенаменальны, і таму непадуладны ніякаму спасціжэнню розумам, а вось адданасць яго свайму народу і Бацькаўшчыне зусім рэальная, выяўленая ў канкрэтных зямных справах. І жыццё паэта – узор і прыклад для ўсіх, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслугаваць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. У тыя сумныя дні, 70 год таму, здавалася, што разам з ім сыходзіць у мінулае цэлая эпоха. Аднак дзень памяці Песняра і сёння збірае ў доме-музеі і на Вайсковых могілках людзей. 13 жніўня , у дзень смерці Якуба Коласа, аддаць даніну павагі нацыянальнаму класіку прыйдуць прыхільнікі творчасці народнага паэта Беларусі, родныя і блізкія Песняра, музейная супрацоўнікі, беларускія паэты і пісьменнікі, у тым ліку заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і журналіст Навум Гальпяровіч і член саюза пісьменнікаў, паэт Кастусь Цыбульскі. Збор на Вайсковых могілках (г. Мінск, вул. Казлова, 11) у 13:10 . Пачатак цырымоніі ў 13:20 . У 15:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) запрашае на памятны канцэрт Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Уваход вольны. Да дня памяці, на музейнай экспазіцыі для наведвальнікаў будзе прадстаўлена пасмяротная маска Якуба Коласа.
Когда
Четверг, 13 Август 2026
13:00
Где Карта
Учреждение «Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа»
220072 Минск, ул. Академическая, 5 8017 270-17-02
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only