Назад к событиям
Выстава “Археалагічная спадчына Браслаўшчыны: рэха стагоддзяў”.
У гісторыка-краязнаўчым музеі пачала дзейнічаць выстава
“Археалагічная спадчына Браслаўшчыны: рэха стагоддзяў”
. На выставе прадстаўлены ўнікальныя прадметы з фондаў музейнага аб’яднання: медны жэтон-лічман Тэадора Скумін-Тышкевіча 1586 г., шахматная фігурка з косці ХІІІ ст., знойдзеная ў Дрысвятах, крыж-энкалпіён, касцяныя грэбні і шмат іншых цікавых прадметаў, якія раней не экспанаваліся. Запрашаем наведаць выставу і пазнаёміцца з археалагічнымі артэфактамі Браслаўшчыны.
Выстава працуе да 27 жніўня.