Назад к событиям
Адкрытая лекцыя «Як мы збіралі дываны»
Беларускія маляванкі займаюць у традыцыйнай культуры асаблівае месца: гэтыя ўнікальныя размаляваныя дываны ствараліся майстрамі-самавучкамі, якія пераносілі на палатно свае мары, уяўленні аб прыгажосці і жыццёвую мудрасць. Кожная праца — гэта не проста ўнікальны прадмет дэкору, а цэлая гісторыя, захаваная ў яркіх фарбах і наіўных, але неверагодна выразных вобразах.
Мы прапануем нашым гасцям пагрузіцца ў свет інсітнага мастацтва і наведаць адкрытую лекцыю, прысвечаную гісторыі камплектавання калекцыі маляванак, галоўнага захавальніка фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» Рака Аляксандра Канстанцінавіча. Аляксандр Канстанцінавіч — чалавек, які стаяў ля вытокаў фарміравання гэтага ўнікальнага музейнага збору. Вы даведаецеся, як маляванкі сталі аб'ектам сур'ёзнага музейнага вывучэння, чаму іх эстэтыка знаходзіць такі глыбокі водгук у сэрцах сучасных гледачоў.
Лекцыя пройдзе на базе выставы з фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» «Беларускае інсітнае мастацтва: маляваныя дываны і відкі на шкле», якую вы можаце наведаць у нашым музеі да 31 жніўня.
Уваход на лекцыю вольны. Чакаем вас
29 жніўня ў 15.00
!