Назад к событиям
Мая нябачная Беларусь
Любанскі музей народнай славы запрашае пазнёміцца з праектам маладой мастачкі Марыі Каралёвай «Мая нябачная Беларусь».
Мэта праекта - пазнаёміць з аб’ектамі архітэктуры Беларусі, якія былі страчаны ў розныя гістарычныя часы, абудзіць гонар і цікавасць да беларускай гтсторыі і архітэктуры. Акварэлі Марыі Каралёвай адлюстроўваюць цэрквы, касцёлы, сінагогі і палацы, што некалі упрыгожвалі гарады і вёскі Беларусі, былі месцам паломніцтва і пакланення, але ж лёс іх стаў трагічным. Сярод аб’ектаў страчанай спадчыны Беларусі Марына Каралёва ў сваіх творах адрадзіла і царкву Святой Тройцы ў в.Таль, Прачысценскую царкву ва Урэччы, а таксама знакамітую царкву ў в.Шыпілавічы, дзе святаром некалі быў бацька вядомага Паўла Шпілеўскага. Мастачка ўвасобіла праект у акварэльнай тэхніцы з выкарыстаннем розных відаў паперы і сваеасаблівых прыёмаў.
Выстава працуе ў музеі па вул.Калініна, 2а з 10-00 да 19-00 да 30 верасня.