Назад к событиям
Выстава жывапісу Міхаіла Ляўковіча «ПАЧУЦЦЁ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ», прымеркаваная да Дня горада Мінска
Это мероприятие уже состоялось.
Презентация / Открытие 27 Август 2026 11:00 Минск

Выстава жывапісу Міхаіла Ляўковіча «ПАЧУЦЦЁ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ», прымеркаваная да Дня горада Мінска

27 жніўня 2026 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні « Высокае мѣста » адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Міхаіла Ляўковіча « ПАЧУЦЦЁ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ », прымеркаванай да Дня горада Мінска . Шмат падарункаў атрымае Мінск да свайго 959-годдзя. Адным з такіх яркіх мастацкіх падарункаў стане выстава жывапісу віцебскага майстра Міхаіла Васільевіча Ляўковіча «ПАЧУЦЦЁ ПРЫНАЛЕЖНАСЦІ». Беларускі горад Віцебск воляю лёсаў увайшоў ва ўсе каталогі па сучасным мастацтве ХХ стагоддзя. Менавіта ў Віцебску сышліся шляхі творцаў, імёны якіх сталі сінонімамі новага погляду на выяўленчае мастацтва. З непрымірыма рознымі поглядамі, маючы прыналежнасць да розных мастацкіх плыняў, яны далі жыццё з’яве сусветнага маштабу – Віцебскай прафесійнай мастацкай школе, якая, у сваю чаргу, выхавала пакаленні незвычайных, таленавітых, яркіх майстроў. Міхаіл Васільевіч Ляўковіч – сябра Беларускага саюза мастакоў, адзін з выпускнікоў легендарнага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (цяпер – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава). Яго творчыя імкненні, як і ў многіх мастакоў, змяняліся з часам, але адклікаліся не на моду і попыт, а толькі на дыханне ўнутранага свету, настрой душы, жаданне падзяліцца патаемным. «Ноч цалуе дзень», «Неба ведае…», «Знак жніўня» – такія назвы здольны даць сваім творам чалавек эмацыянальны, які тонка адчувае, чалавек, які захапляецца тым, чаго іншыя, нават, не заўважаюць. Гэтую трансляцыю адчуванняў, увасобленую ў жывапісных работах дзіўнай прыгажосці, можна было б назваць маналогам, але глядач не застаецца абыякавым, таму што заўсёды далучаецца да эмоцый мастака, рэагуе на іх і тады нараджаецца дыялог. На выставе наведвальнікі ўбачаць больш за 40 жывапісных твораў. Адкрытыя, чыстыя каляровыя рашэнні – блакітны, аранжавы, белы, чырвоны, жоўты – такія ясныя, быццам хтосьці спецыяльна адкалібраваў рэзкасць да дасканаласці. І складана падзяліць карціны строга па жанрах, бо кожны твор багаты не толькі колерам і формай, але і сэнсамі. І, напэўна, адзін з самых галоўных сэнсаў – тое самае пачуццё прыналежнасці да ўсяго, што кожнае імгненне адбываецца ў бясконцым свеце. Яскравыя кампазіцыі аўтара, якія закранаюць розныя тэмы, аб’яднаныя агульным энергетычным гучаннем, прысвячаюцца мінчанам і гасцям горада! Выстава працягне сваю работу па 18 кастрычніка 2026 года . г. Мінск, вул. Герцена, 2а серада – нядзеля, 11.00 – 19.00 (017) 342 24 26; (017) 354 26 57 minskmuseum.by Уваходны білет на выставу : 7,00 руб. – для дарослых 5,00 руб. – для студэнтаў 3,50 руб. – для школьнікаў
Когда
Четверг, 27 Август 2026
11:00
Где Карта
Арт-гостиная «Высокае мѣста»
Минск
220030 г. Минск, ул. Герцена, 2а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only