Назад к событиям
Прэзентацыя кнігі Сержука Ляснога «79 прыступак»
Лекция / Встреча 02 Сентябрь 2026 19:00 Минск

Прэзентацыя кнігі Сержука Ляснога «79 прыступак»

Прэзентацыя кнігі Сержука Ляснога “79 прыступак” 2 верасня 2026 года, 19.00. Запрашаем вас на сустрэчу з паэтам і актыўным удзельнікам культурніцкага жыцця сталіцы - Сержуком Лясным, у рамках якой адбудзецца прэзентацыя зборніка “79 прыступак”, канцэптуальнага выдання, якое змяшчае ў сабе псіхадэлічную прозу і паэзію. У анатацыі можна прачытаць наступнае: “У сваёй нечаканай кнізе Сяржук Лясны пільна ўглядаецца ў ландшафт тыповага пад’езда тыповага ўскраіннага шматпавярховіка, узлятаючы на крылах натхнення да самага яго пабеленага паднябесся, адначасова зазіраючы праз запыленую шыбіну, а часам лунаючы з чайкамі і свіргулямі на недасяжных воку вышынях, з якіх ён – зоркі і чулы назіральнік – сочыць, асэнсоўвае і аздабляе адзін самотны, шэры, горкі лёс. І ў душы чытачоў злятаюць пёры: моцныя і гнуткія махавыя і медытатыўныя і гаючыя покрыўныя, а мы думаем: верлібры, а мы думаем: інтэрмедыі…” Цягам прэзентацыі вас чакае шэраг неспадзяванак і цікавых гасцей, які прыйдуць падтрымаць творцу. Уваходны квіток – 10 руб. Літаратурны музей Максіма Багдановіча Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а [email protected] +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95
Когда
Среда, 02 Сентябрь 2026
19:00
Где Карта
Литературный музей Максима Богдановича
Минск
Республика Беларусь, 220029, г. Минск, ул. М. Богдановича, д. 7а
Источники museum.by
Belarus Virtual Consult Assistant AI · public data only