Назад к событиям
“Тыдзень ведаў”
Пачнем восень з новымі ведамі!
Запрашаем вас наведаць Літаратурны музей падчас “Тыдня ведаў”, дзе кожны, добра адпачыўшы падчас летніх канікул, зможа аднавіць свае веды, праверыць кемлівасць і абудзіць цікавасць да беларускай літаратуры!
Далучайцеся да музейных праграм, якія дапамогуць здзейсніць падарожжа з казкамі і адкрыць таямнічы свет музейнай экспазіцыі.
Вас чакаюць:
Праграма “Жылі-былі казкі”: экскурсія па аднайменнай выставе з гульнёй-хадзілкай “Нізка беларускіх казак”. Вас чакае знаёмства з чароўным казачным светам.
Праграма разлічана на вучняў 2-5 класаў. (Кошт: 5 руб.)
Для 10-15 чалавек.
Інтэрактыўная праграма па казцы “Сава і Дзяцел”. На занятку ўдзельнікі пазнаёмяцца з казкай “Сава і Дзяцел” – гісторыяй пра спрэчку двух птушак. Пасля абмеркавання твора ўдзельнікаў чакае творчая частка: яны зробяць з паперы аплікацыю ў выглядзе савы – адной з галоўных гераінь казкі і сімвала ведаў і мудрасці.
Праграма разлічана на вучняў 2-5 класаў. (Кошт: 5 руб.)
Для 10-15 чалавек.
Квэсты “Літаратурная экспедыцыя” і “Таямніцы экспазіцый”. У фармаце росшукаў на экспазіцыі ўдзельнікі знаёмяцца з экспанатамі і становяцца актыўнымі “даследчыкамі” музейнай прасторы.
Праграмы разлічаны на вучняў 8-11 классаў (Кошт: 8 руб.)
Папярэдні запіс абавязковы.
Чакаем вас у Літаратурным музеі!
Кошт уваходнага квітка:
5,00-8,00 руб. / 1 наведвальнік.
Тэлефон для запісу: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.